Ocena brak

Białoruś w liryce białoruskiego poety Janki Kupały.

Autor /jekengice Dodano /26.12.2005

Тэма Беларусі з'яўляецца асноўнай у творчасці Я. Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Бацькоўская зямля, родны край, яго веліч і краса, жальба і смутак, яго мінулае, сучаснае і будучае заўсёды хвалявалі паэта. Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Бальшавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916—1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з'явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку-снежні 1918 г. "Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў", — напіша паэт у вершы "Для бацькаўшчыны". Многія вершы гэтага перыяду ("Паязджане", "Буслы", "На прызбе", "Сон") народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер'я ў чалавека. З мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у "злыбядусе", "бездарожжы, беспрыстанні", стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз "паязджан". У вершы "Паязджане" аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:

Як у моры, ў белым снегу,
Без днявання, без начлегу,
Ў бездарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, аніследу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасветку, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.

Паэт, імкнучыся вытлумачыць многія пытанні далейшага жыцця народа, улоўліваючы эпахальны для Беларусі момант (вызваленне ад нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР), вялікую надзею ўскладаў на сход (вершы "На сход", "Час!"). Аўтар, праўда, не дае тлумачэння, што гэта за сход. Але ён упэўнены, што на ім народ сам вырашыць, як яму ў далейшым жыць, "як заводзіць" новы лад жыцця. І таму заключныя радкі верша "Час!" уяўляюць сабой заклік:

Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
І за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!

Ідэяй незалежнасці Беларусі прасякнуты вершы "Паўстань...", "Перад будучыняй", "Акоў паломаных жандар...", "Каб...". У іх выявілася не толькі імкненне паэта да дзяржаўнай незалежнасці, але і гнеўная водпаведзь "ворагам Беларушчыны", слугам "ацечаства, цара". Верш "Паўстань...

Podobne prace

Do góry